Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Літоўская апазыцыя вінаваціць урад у «гульнях з Лукашэнкам»
10:09, 21/02/2006

Лідэр літоўскай парлямэнцкай апазыцыі Андрус Кубілюс скрытыкаваў літоўскі ўрад за непасьлядоўнасьць у падтрымцы дэмакратычных працэсаў у Беларусі, “гульні з адміністрацыяй Лукашэнкі” і двайныя стандарты ў дачыненьнях зь беларускімі ўладамі, паведамляе “Радыё Свабода”.

20 лютага ў традыцыйным інтэрвію з прадстаўнікамі апазыцыі на літоўскім радыё Навінаў (“Zinių radijas”) значная ўвага надавалася беларускай тэме. Лідэр апазыцыі ў кіраўніцтве літоўскага Сойму Андрус Кубілюс, дэпутат ад партыі кансэрватараў “Саюз Айчыны” ізноў скрытыкаваў палітыку літоўскага ўраду ў дачыненьні да Беларусі:

“Я думаю, што літоўская афіцыйная ўлада і ў пэўным сэнсе літоўская дыпляматыя заблыталіся ў тым, што яны жадаюць і да чаго імкнуцца ў дачыненьнях зь Беларусьсю.

З аднаго боку – Захаду – мы спрабуем паказаць сябе такім чынам, што мы вялікія абаронцы дэмакратыі Беларусі – і часам робім насамрэч добрыя крокі, – як да прыкладу, тое, што паводле ініцыятывы Літвы адбыліся сустрэчы кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча ў розных інстытуцыях Эўразьвязу. Але зь іншага боку, кіраўніцтва нашага ўраду спрабуе паказаць беларускаму ўраду, што гэта нібыта ініцыятыва асобных міністэрстваў.

Літва павінна вельмі ясна заявіць, на чыім яна баку. І гэтая гульня з адміністрацыяй Лукашэнкі са спадзевам, што такімі гульнямі можна нечага дасягнуць, нікуды ня вядзе. У палітычным сэнсе дакладна нікуды ня вядзе, а ў сэнсе гэтак званага прагматычнага, эканамічнага інтарэсу – мы тут таксама шмат ня выйграем”,
-- заявіў літоўскі дэпутат.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: изготавливаем элеватор строй в короткие сроки
Доступные бандаж плечевой производства Германии
Очень предлагаем живописный кузовной ремонт от автосервиса
ООО Холуница производит производители ленточных конвейеров в короткие сроки