Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Gazeta Wyborcza»: улады запанікавалі, бо расьце папулярнасьць Мілінкевіча 13:41, 22/02/2006
Сёньня польскія мэдыі пішуць пра ператрусы і арышты ў Беларусі. "Акцыя КГБ і міліцыі супраць беларускай апазыцыі" – такі загаловак мае публікацыя ў "Gazecie Wyborczej". "Хутчэй за ўсё, улады запанікавалі пасьля таго, як цягам апошніх дзён пачала расьці папулярнасьць кандыдата ад аб`яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча. Мілінкевіч шмат езьдзіць па краіне і сустракаецца з выбаршчыкамі", – піша "Wyborcza".
"Супрацоўнікі КГБ зрабілі ператрусы ў сядзібах апазыцыйных арганізацыяў і прыватных кватэрах у Менску, Берасьці, Полацку і іншых беларускіх гарадах. Затрыманыя актывісты, у тым ліку і тыя, хто займаецца арганізацыяй назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі 19 сакавіка. Уся друкаваная прадукцыя канфіскоўвалася", – піша "Gazeta Wyborcza".
Польскі штодзёньнік падае меркаваньні экспэртаў, якія кажуць, што беларускія ўлады напярэдадні выбараў спрабуюць выключыць апазыцыю з палітычнага жыцьця краіны.
Іншыя мэдыі, у тым ліку і галоўныя польскія тэлеканалы, паведамляюць таксама пра зварот праваабарончай арганізацыі "Вясна", якая заклікае да выкарыстоўваньня ўсіх міжнародных мэханізмаў уціску на беларускія ўлады, каб тыя спынілі рэпрэсіі.