Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцы патрабуюць ад міжнароднай супольнасці ўвагі да Беларусі
10:32, 22/02/2006

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае рашучы пратэст супраць хвалі ціску і запалохваньняў актывістаў грамадзянскай супольнасьці, якая пракаціліся 21 лютага 2006 г. па шматлікіх гарадах Беларусі. Супрацоўнікі КДБ і міліцыі наладзілі ператрусы ў прыватных кватэрах і офісах грамадзкіх актывістаў у Наваполацку, Брэсьце, Магілёве, Жлобіне, Менску і іншых гарадах краіны. Пры гэтым канфіскоўвалася кампутарнае абсталяваньне, носьбіты інфармацыі, іншая тэхніка.

Фармальнай падставай для масавых ператрусаў і затрыманьняў актывістаў грамадзянскай супольонасьці выкарыстоўвалася Пастанова пракуратуры г. Менску аб правядзеньні вобыскаў у межах узбуджанай крымінальнай справы па ч. 1. арт. 367 КК Рэспублікі Беларусь (паклёп у адносінах да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Дзесяткі грамадзкіх актывістаў па ўсёй краіне затрыманыя і дапытаныя ў якасьці сьведкаў супрацоўнікамі КДБ. Пры гэтам людзі запалохваліся, на іх аказваўся непрыхаваны маральны і псіхалагічны ціск.

“Масштабная акцыя запалохваньня беларускага грамадзтва з боку беларускіх уладаў адбываецца на фоне хлусьлівых, тэндэнцыйных матэрыялаў аб прадстаўніках беларускай дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці ў дзяржаўных беларускіх СМІ”, -- гаворыцца ў заяве.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” расцэньвае дадзеныя дзеяньні ўладаў як агульнанацыянальную акцыю запалохваньня і ціску на грамадзянаў краіны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае прадстаўнікоў міжнароднай супольнасьці, праваабарончыя арганізацыі выкарыстаць усе магчымыя міжнародныя механізмы і аказаць ціск на афіцыйныя ўлады Беларусі з мэтай спыненьня рэпрэсіўнай машыны рэжыму.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: