Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пракуратура Беларусі не рэагуе на заклік Казуліна 15:01, 23/02/2006
Пракуратура Беларусі не адрэагавала на патрабаваньне Аляксандра Казуліна распачаць крымінальную справу паводле зьвестак, якія выклаў ў сваёй кнізе “Рэстрэльная каманда” былы кіраўнік менскага СІЗА Алег Алкаеў.
“Да нас ніякіх зьвестак пра завядзеньне такой крымінальнай справы не даводзілі”, -- паведаміў «Радыё Свабода» супрацоўнік прэсавай службы пракуратуры Беларусі Ягор Лявай. Ён нагадаў, што ў пракуратуры дагэтуль не закрытыя справы аб зьнікненьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі, Ганчара і Красоўскага , пра якія пісаў у сваёй кнізе Алег Алкаеў. Пры гэтым супрацоўнік пракуратуры не змог ўдакладніць, на якой стадыі зараз знаходзіцца гэтае расьсьледаваньне.