Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Жодзіне дэмакраты выйгралі судовую справу
13:26, 24/02/2006

22 лютага ў Жодзінскім гарадзкім судзе рзглядалася справа па калектыўным зыску сябраў ініцыятыўнае групы Аляксандра Мілінкевіча аб неправамерных дзеяньнях грамадзянкі Валянціны Сіліч, якая ў студзені ля ўваходаў на гарадзкі рынак “Стадзедаўскі” прылюдна абражала гонар і годнасьць удзельнікаў збору подпісаў за адзінага прэтындэнта ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча З.Чарткова і С.Гудзіліна.

Як паведамляе ПЦ “Вясна, матэрыял у суд быў ськіраваны начальнікам Жодзінскага ГАЎС сп. Шляхціным толькі пасьля таго, як праваабаронца і сьведка Аляксей Лапіцкі дадаткова прадставіў у міліцыю фотаздымкі правапарушальніцы, зробленыя на месцы здарэньня. Без дадатковых фотаматэрыялаў і ўмяшальніцтва апошняга супрацоўнік Жодзінскага ГАЎС Ігар Макарскі фактычна спыніў справу, матывуючы гэта немагчымасьцю ўстанавіць асобу адказчыка: нібыта жодзінская міліцыя не магла выявіць асобу правапарушальніцы. Такім чынам, толькі прафесійныя дзеяньні праваабаронцы дазволілі давесьці справу да адпаведнага лагічнага выніку - адказнасьці правапарушальніцы па законе.

Падчас судовага паседжаньня правапарушальніца Валянціна Сіліч паводзіла сябе такім чынам, быццам бы парушаныя менавіта ейныя правы. Нават прызнаючы зробленае, пенсіянерка чакала, што Жодзінскі суд падтрымае ейную “правільную” пазіцыю, таму скрайне зьдзівілася, калі судзьдзя па справе Іна Стэфановіч аштрафавала яе на адну базавую велічыню, і Валянціна Сіліч павінна выплаціць у дзяржбюджэт 29 тыс. руб. з уласнае кішэні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: