Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада баіцца сустрэчаў Мілінкевіча з народам
10:17, 24/02/2006

У мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёну ўчастковы міліцыянт пазрываў аб’явы, у якіх паведамляліся час і месца сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам. Аб’явы віселі на спэцыяльных дошках, дзе звычайна месьціцца інфармацыя жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Ад кіраўніка ініцыятыўнай групы Пётры Цярэшкі ўчастковы запатрабаваў пісьмовых тлумачэньняў: маўляў, аб’явы разьмешчаны не ў адпаведным месцы. Пётра Цярэшка адмовіўся даваць тлумачэньні.

У Шчучыне ўжо трэці раз у міліцыю выклікаюць Сяргея Ляшкевіча, кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Апошні раз даслалі нават позву. Сяргей Ляшкевіч адмаўляецца ісьці, паколькі ў позьве не пазначаецца, у якасьці каго ён павінен туды зьявіцца. Не тлумачаць гэтага міліцыянты і праз тэлефон. Сяргей Ляшкевіч лічыць, што такім чынам на яго і ягоных сяброў спрабуюць аказваць псыхалягічны ціск. У сваю чаргу, ён разам зь сябрамі падрыхтаваў скаргу ў пракуратуру на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі.

Тацяну Клімовіч, сяброўку ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча з Ашмяны, за апошнія тры дні двойчы выклікалі ў пракуратуру на допыты. Яе падазраюць у тым, што яна займалася падробкай подпісаў у бюлетэнях, але ніякіх абвінавачаньняў не прад’яўляюць.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы Пётра Явідовіч лічыць, што гэтак пракуратура спрабуе запалохаць ня толькі Тацяну Клімовіч, але і астатніх, каб паўзьдзейнічаць на ход перадвыбарчай кампаніі.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: