Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 2425 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Карыкатурны скандал: «Згоду» зачыняюць
12:10, 24/02/2006

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі газеты “Згода” па арт. 5 Закона “Аб друку і іншых СМІ” за публікацыю карыкатур на прарока Мухаммеда ў № 6 от 18-26 февраля 2006 г. Пра гэта сёння паведамілі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у аддзеле рэгістрацыі міністэрства, заявіўшы, што гэта другое цягам году папярэджанне па арт. 5, і таму дзейнасць газеты можа быць спынена. Як паведаміла агенцтва БелТА, 23 лютага Пракуратура РБ выступіла з заявай, у якой дала прававую ацэнку публікацыі, і накіравала ў Міністэрства інфармацыі “прадстаўленне” з просьбай зрабіць захады па прыпыненні альбо спыненні дзейнасці выдання.

Па словах начальніка ўпраўлення прававога забеспячэння, інфармацыі і грамадскіх сувязяў рэспубліканскай Пракуратуры Андрэя Шведа, рэдакцыя газеты "Згода" дапусціла грубыя парушэнні патрабаванняў арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь, які забараняе выкарыстанне СМІ для распальвання нацыянальнай, сацыяльнай, расавай, рэлігійнай нецярпімасці. Паводле Андрэя Шведа, "апублікаванне карыкатур прыніжае рэлігійныя пачуцці мусульман, у той час як для Беларусі заўсёды была характэрная верацярпімасць".
А. Швед нагадаў, што па факце публікацыі карыкатур была ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу. За апошнія 5 гадоў у Беларусі па гэтым артыкуле было ўзбуджана 6 крымінальных спраў. Андрэй Швед падкрэсліў, што Беларусь стала адзінай краінай у свеце, дзе за перадрук карыкатурных выяваў прарока Мухаммеда ўзбуджана крымінальная справа. З яго словаў, абвінавачаныя альбо падазраваныя па гэтай справе пакуль не вызначаныя.

Прадстаўнік пракуратуры таксама ўдакладніў, што крымінальная адказнасць за распальванне расавай, нацыянальнай альбо рэлігійнай варожасці ў Беларусі вызначаная ў адпаведнасці з міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: