Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28         


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гомельскія актывісты раздаюць лістоўкі ля гарвыканкаму
18:31, 28/02/2006

Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі каманды кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча выйшлі да гарвыканкаму ды іншых адміністрацыйных будынкаў, каб раздаваць агітацыйныя матэрыялы. Гэта зроблена на знак пратэсту супраць затрыманьняў, канфіскацыі ў распаўсюднікаў буклетаў, складных столікаў, пляншэтаў з партрэтамі Мілінкевіча, паведаміла “Радыё Свабода”.

Актывісты штабу адзінага кандыдата Андрэй Толчын ды Кацярына Гаравая раздавалі буклеты Мілінкевіча на рагу вуліцаў Савецкай і Сялянскай, дзе разьмяшчаецца Гомельскі гарвыканкам.

“Цяпер мы будзем агітаваць тут, пад сьценамі гарвыканкаму, каб бачыла гарадзкая камісія, каб бачылі людзі, што мы не баімся. І каб яны не баяліся таксама. Гэта вельмі станоўча ўзьдзейнічае на дух выбарцаў, настрой людзей. Я спадзяюся, што людзі перамогуць свой страх і 19 сакавіка прагаласуюць за свабоду”, -- заявіла ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” прадстаўніца штаба Аляксандра Мілінкевіча Кацярына Гаравая.

Каля гадзіны агітатары раздавалі буклеты Аляксандра Мілінкевіча ля гарвыканкаму, дзе ў гэты час засядала гарадзкая выбарчая камісія. Потым да гарвыканкаму пад’ехала міліцэйская аўтамашына і забрала Андрэя Толчына і Кацярыну Гаравую ў пастарунак. Затрыманы быў і Юрась Захаранка, што раздаваў улёткі за квартал ад гарвыканкаму. Але на месца затрыманых да будынку выканкаму прыйшлі новыя агітатары — Аляксандар Каротчанка ды Марыя Багдановіч. Міліцыянты іх таксама спрабавалі затрымаць, але яны катэгарычна адмовіліся ехаць у пастарунак. Тады міліцыянты папрасілі іх адысьці крыху ад гарвыканкаму. Агітатары пагадзіліся, і канфлікт ня меў працягу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: