Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28         




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітычныя графіці робяцца масавай зьявай
13:12, 28/02/2006

Апошнім часам на фасадах дамоў у сталіцы і іншых гарадах Беларусі зьяўляецца шмат надпісаў палітычнага зьместу. На цэнтральных вуліцах гарадоў пачалося больш пільнае патруляваньне. Міліцыі ўдалося затрымаць некалькіх актывістаў з розных моладзевых рухаў. У выніку распачатыя крымінальныя справы. Нягледзячы на гэта, палітычныя графіці робяцца масавай зьявай, паведамляе «Радыё Свабода»

Графіці палітычнага зьместу зьяўляюцца штодня. Актывіст незарэгістраванай арганізацыі «Малады Фронт» Артур Фінькевіч знаходзіцца пад вартай у сьледчым ізалятары за надпісы: “Мы хочам новага!” і “Достал!”. Яго затрымалі разам з Аляксеем Янушэўскім. З Аляксея ўзялі падпіску пра нявыезд. Хлопцаў абвінавацілі ў злосным хуліганстве.

Артыкул за графіці не прадугледжвае знаходжаньня пад вартай. Паплечнікі Артура і Аляксея лічаць, што ўлады наўмысна не ўжываюць палітычных артыкулаў супраць маладых апазыцыянэраў, каб грамадзкая сьвядомасьць успрымала іх як звычайных хуліганаў.

9 сакавіка ў Цэнтральным судзе пачнуць судзіць за графіці актывістаў супраціву “Зубр” з Барысава Аляксандра Казакова і Зьмітра Зубра. Хлопцаў затрымалі ўначы 28 сьнежня пасьля таго, як яны зрабілі надпісы на будынку Цэнтральнага суду. Іх абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам у часе затрыманьня.

Нягледзячы на судовы перасьлед, жадаючых рабіць палітычныя графіці становіцца ўсё болей.

“Нягледзячы на ўсе крымінальныя справы, сябры розных моладзевых рухаў будуць працягваць рабіць графіці, распаўсюджваць інфармацыю, вывешваць расьцяжкі – працягваць барацьбу за вольную дэмакратычную Беларусь,” – сказала «Радыё Свабода» актывістка супраціву “Зубр” Кацярына Ляскавец.

“Улады бачаць, што моладзь ужо мае настрой да пераменаў. І крымінальнымі справамі яе не спыніць,” – заявіў прэсавы сакратар руху “Зубр” Аляксандр Атрошчанкаў.












напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: