Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яўген Афнагель: «Перамога будзе за намі» 19:18, 28/02/2006
Адзін з лідэраў маладзёвага супраціву "Зубр" Яўген Афнагель выйшаў сёння ўвечары на свабоду. Афнагель быў затрыманы напярэдадні Дня салідарнасці і адбыў 15 дзён арышту па ілжывым абвінавачванні. Ля турэмнай брамы яго сустракалі некалькі дзясяткаў сябраў з "Зубра" і "Маладога Фронту".
“Кожную хвіліну я адчуваў, што я не адзін, я ведаў, што кожны дзень мае сябры змагаюцца за маю свабоду, за свабоду Беларусі. Відавочна, што ўлада ў істэрыцы. Але масавыя рэпрэсіі і запалохванне не здолелі зламіць наш супраціў, нашае імкненне да пераменаў. Я упэўнены, вельмі хутка Беларусь стане вольнай”. Перамога будзе за намі”, - сказаў Яўген Афнагель.