Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28         




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бялыніцкі раённы суд адмовіўся парушаць закон
18:08, 28/02/2006

Сёньня раніцай амаль адразу пасьля вяртаньня з учорашняй нарады рэдактараў маланакладнай прэсы, якая адбылася ў Менску, ва ўласнай хаце ў вёсцы Машчаніца быў затрыманы Барыс Вырвіч, рэдактар бялыніцкай газэты “Паходня”. Міліцыянты даставілі яго ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб тым, што Б. Вырвіч нібыта ім пагражаў і брудна лаяўся.

З РАУС Барыса Вырвіча даставілі ў суд. Але там міліцыянтаў чакала вялікая неспадзяванка, бо высьветлілася, што грамадзкі актывіст зьяўляецца народным засядацелем у гэтым судзе, і ягоная адміністратыўная справа ня можа быць у ім разгледжаная. Пакуль невядома, што будзе рабіць міліцыя і якім чынам разгорнуцца далейшыя падзеі.

Нагадаем, што гэта ўжо другое затрыманьне Б. Вырвіча ў лютым сёлета. Такую “увагу” да сябе грамадзкі актывіст зьвязвае з тым, што ягоная газэта “Паходня” цьвёрда стаіць на баку кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандра Мілінкевіча, паведамляе сайт www.belngo.info


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: