Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28         




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Падтрымаем актывіста «Зубра»!
18:05, 28/02/2006

Магілёўскі "Зубр" абвесціў акцыю салідарнасці з актывістам супраціву Яўгенам Суворавым, які ад 14-га лютага знаходзіцца за кратамі. Супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле 435 ч.1 Крымінальнага кодэксу (ухіленьне ад мерапрыемстваў, зьвязаных з усеагульным ваенным абавязкам).

Актывісты магілёўскага “Зубра” ўпэўненыя, што гэта – толькі повад для заключэньня актыўнага маладога чалавека пад варту. Гэта пацьвярджаецца і тым, што па заключэньні прызыўной камісіі, Сувораў быў прызнаны непрыдатным да праходжаньня страявой воінскай службы ў мірны час з-за праблемаў са зрокам.

Яўген ніколі не хаваўся ад уладаў, зьяўляўся па павестцы ў ваенкамат. За ўдзел у вулічных акцыях і распаўсюд друкаваных матэрыялаў яго неаднаразова затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі, але і яны ня мелі ніякіх да яго прэтэнзіяў на гэты конт.

Яўген Сувораў быў затрыманы міліцыяй 14 лютага 2006 году ў Магілёве за вывешваньне расьцяжкі з заклікам узяць удзел у Дні беларускай салідарнасьці, які праводзіцца ў Беларусі і за яе межамі 16-га чысла кожнага месяцу. Ён быў абвінавачаны ў парушэньні артыкулу 156 Адміністрацыйнага кодэксу (дробнае хуліганства). Аднак, затрыманьне было выкарыстанае толькі як повад для ўтрыманьня маладога чалавека пад вартай. Адміністрацыйны пратакол пры гэтым нават не разглядаўся.

Зараз Яўген Сувораў знаходзіцца ў Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Вы можаце падтрымаць актывіста "Зубра", выказаць сваю салідарнасьць зь ім, напісаўшы ліст падтрымкі.

Адрас для допісаў:

Куды: 212011 г.Магілёў, вул. Крупскай д.99а СТ4

Каму: Сувораву Яўгену Віктаравічу

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: