Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казулін сустрэўся з генпракурорам Беларусі
14:34, 01/03/2006

Кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін сустрэўся з генэральным пракурорам Беларусі Пятром Міклашэвічам. Спадар Казулін перадаў яму шэраг заяваў. Сярод іх заява адносна інцыдэнту, які адбыўся каля Нацыянальнага прэс-цэнтру, калі невядомыя перашкодзілі спадару Казуліну і ягоным давераным асобам правесьці прэсавую канфэрэнцыю, прымянілі грубую фізычную сілу і спэцсродак, паведаміла “Радыё Свабода”.

Аляксандар Казулін патрабуе, каб пракуратура Беларусі ўстанавіла асобы гэтых невядомых і знайшла злачынцаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Менска.

“Я ўвязаў гэтую сытуацыю з адказам з матэлю, дзе наша партыя некалькі разоў спрабавала правесьці зьезд, але матэль блякавалі невядомыя асобы. У афіцыйным лісьце дырэктар матэлю кажа, што невядомыя асобы захапілі будынак, і ён нічога ня мог зрабіць. Таму мы цяпер падаем зыск на матэль.

Я сказаў генпракурору, што ў нас на тэрыторыі Беларусі, верагодна, дзейнічае нейкая банда невядомых асобаў. Гэта ўжо нагадвае той ланцужок, які выходзіць з раней згаданых “эскадронаў сьмерці”. Я сказаў, што я не магу гэта пацьвердзіць, але гэта вельмі нагадвае. Таксама я сказаў, што на маіх давераных асобаў і актывістаў вядзецца масіраваны ціск з боку розных структур. Ідуць пагрозы аб звальненьні з працы і нават аб фізычным узьдзеяньні.

Я папярэдзіў генпракурора, што гэта не дапушчальна. І патрабаваў, каб законнасьць захоўвалася. Таксама я сказаў, што за мной вядзецца пастаянная сьлежка і назіраньне. Я запытаўся ці ёсьць у краіне закон альбо ёсьць такія структуры, якія не падпарадкоўваюцца пракуратуры Беларусі і знаходзяцца па-за кантролем пракуратуры Беларусі”,
-- расказаў Казулін у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Спадар Казулін таксама запатрабаваў, каб пракуратура Беларусі рэагавала па фактам ягоных заяваў, зробленых падчас рэгістрацыі кандыдатам і ў тэлевыступе. Кандыдат нагадаў: “Там указаны факты парушэньня законнасьці з боку канкрэтных асобаў, у тым ліку спадара Лукашэнкі”.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: