Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Збітыя прыхільнікі Казуліна, журналісты «Комсомольской правды в Беларуси» і Reuters 14:27, 02/03/2006
Як паведамляе “Радыё Свабода”, падчас затрыманьня каля Кастрычніцкага РАУС міліцыянты моцна зьбілі двух актывістаў каманды Казуліна. У Івана Лабачова паламаныя рэбры, а Ўладзімеру Севярыну акрамя рэбраў яшчэ разьбілі галаву. Зьбіты і затрыманы карэспандэнт “Камсамольскай правды” Алег Улевіч ды супрацоўнік прэсавай службы Казуліна Андрэй Максімаў. Нагадаем, што зьбіты падчас інцыдэнту ў Палацу культуры чыгуначнікаў тэлеапэратар агенцтва "Reuters" Дзьмітры Мадорскі, знаходзіцца ў 10-м шпіталі Менска. У яго пашкоджанае вока.