Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Барбар на чале дзяржавы
11:08, 03/03/2006

У Менску другі дзень праходзіць так званы “ўсебеларускі народны сход”. 2 сакавіка ў сваім выступе на “ўсебеларускім сходзе”, які адкрыўся ў Палацы рэспублікі, Аляксандар Лукашэнка фактычна прэзэнтаваў сваю перадвыбарчую праграму. Выступ Аляксандра Лукашэнкі пад назвай “Дзяржава для народу” цягнуўся больш за тры гадзіны. Раз-пораз дакладчык пазіраў на гадзіньнік. У залі вісеў перадвыбарчы лёзунг Лукашэнкі “За моцную і квітнеючую Беларусь”.

На сход патрапілі ўсе прыхільнікі спадара Лукашэнкі, сярод якіх кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, міністры, вэртыкальшчыкі ды іншыя. З кандыдатаў у прэзыдэнты на сходзе быў Сяргей Гайдукевіч, кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Ўладзімер Карунас і яшчэ дванаццаць сябраў ЛДП.

Кажучы пра палітычную сытуацыю, спадар Лукашэнка заявіў, што бяз бою не аддасьць краіны:

“Калі вы думаеце, што ў нас прэзыдэнцкая кампанія спакойна, ціха ідзе, вы памыляецеся. Асабіста мне, Мартынаву, міністру замежных справаў, нашым многім дэпутатам, усім службовым асобам вельмі дорага каштуе гэтая перадвыбарчая кампанія ў пляне нэрваў. Нашым узброеным, нашым сілам бясьпекі. Напружаньне настолькі вялікае, што вы ўявіць ня можаце”.

Кіраўнік Беларусі заявіў, што паставіў задачу ня ўцягвацца ні ў якія правакацыі і паабяцаў усё расказаць пасьля выбараў.

“Я абараняю не сябе. Я ўжо наеўся гэтай улады. Для мяне вельмі важна паставіць моцную кропку ў гэтым жыцьці, каб нікому, хто прыйдзе пасьля мяне, не захацелася павярнуць назад краіну. Каб краіна ішла гэтай дарогай”.

Значная частка выступу спадара Лукашэнкі была прысьвечана пераліку дасягненьняў у эканамічнай сфэры. Гаворачы пра адукацыю, Лукашэнка загадаў зрабіць новыя падручнікі і вярнуць старыя савецкія праграмы.

“Чаго мы саромеемся? Ну, мы жылі ў той краіне. І Скарына быў ня толькі беларус. Ён жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Гэта наш Скарына. Чаму мы адмаўляемся, як Ленін казаў, ад гэтай вялікай спадчыны — Талстога, Някрасава, Ясеніна і таго ж Маякоўскага, Пушкіна і іншых? Чаго? Яны жылі ў нас, былі ў нас. Яны захоплены былі нашай прыродай, нашым народам. Яны тут стваралі, пісалі. Гэта ж гонар нашай краіны. І мы павінны вывучаць гэтыя творы”.

(Нагадаем, што Скарына нарадзіўся ў 1490 годзе і памёр каля 1551. Расейскі горад Санкт-Пецярбург быў заснаваны Пятром Першым у 1703 годзе, праз 150 гадоў пасьля сьмерці Скарыны.)

Ацэньваючы мерапрыемства, былы старшыня Савету Рэспублікі і дэлегат Другога ўсебеларускага сходу Аляксандар Вайтовіч заявіў:

“Я лічу, што гэта спэктакль, які патрэбны ўладзе, каб дэманстраваць, што нехта пра нешта з народам кансультуецца. Хаця ніхто зь ім не кансультуецца. Усталявана такая дыктатура”.

Раней, нагадаем, Лукашэнка заяўляў, што выхоўвецца на вершах Васіля Быкава. Народны пісьменьнік Беларусі на гэта адказаў, што ніколі ў жыцці не пісаў вершаў. Праўду Лукашэнка сказаў, калі прызнаўся, што «рос сярод жывёлаў і раслінаў»…


qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: