Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
CPJ асудзіў ужыванне сілы ў дачыненні да беларускіх журналістаў 14:03, 03/03/2006
Камітэт абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк) 2 сакавіка выступіў з асуджэннем фактаў ужывання сілы ў дачыненні да беларускіх журналістаў, што асвятлялі інцыдэнт са збіццём кандыдата ў прэзідэнты А. Казуліна.
"Гэта не што іншае, як палітыка ўдушэння з боку дзяржавы", - заявіла выканаўчы дырэктар CPJ Эн Купер (Ann Cooper). "Мы самым рашучым чынам асуджаем гэтыя жахлівыя спробы перашкодзіць асвятленню медыямі дзейнасці апазіцыйных кандыдатаў пад час прэзідэнцкай кампаніі".