Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч накіроўваецца на Гарадзеншчыну 16:22, 03/03/2006
Кандыдат ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч сёньня пачынае паездку па Гарадзеншчыне. У кандыдата заплянаваныя сустрэчы з выбарцамі не толькі ў залях, але і на плошчах гарадоў.
Мілінкевіч паведаміў «Радыё Свабода», што ў Менску ў яго яшчэ заплянавана шмат сустрэч у мікрараёнах, а ў найбліжэйшых плянах– сустрэчы на Гарадзеншчыне і Берасьцейшчыне. Пры гэтым, там, дзе ўлады не даюць вялікіх заляў у цэнтры, спадар Мілінкевіч зьбіраецца праводзіць вулічныя мітынгі.
Аляксандар Мілінкевіч кажа, што яшчэ няма ніякай рэакцыі на ягоныя скаргі у МУС, КДБ, ЦВК на ўціск сябраў ягонай каманды, якія раздаюць легальныя ўлёткі.