Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 45
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі пакаралі арыштам пратэстанцкага сьвятара
16:03, 04/03/2006

Суд Партызанскага раёну Менску арыштаваў на 10 сутак пастара баптысцкай суполкі “Запавет Хрыста” Георгія Вязоўскага. Яго абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванага ўладамі набажэнства.

У суд Партызанскага раёну прыйшлі вернікі з розных баптысцкіх суполак, каб падтрымаць пастара Георгія Вязоўскага.

Суполка “Запавет Хрыста” была зарэгістравана ў 1994 годзе. Летась у вернікаў пачаліся праблемы: юрыдычны адрас не адпавядаў патрабаваньням новага заканадаўства. У лістападзе на пастара Георгія Вязоўскага склалі адміністрацыйны пратакол за правядзеньне набажэнства і суд вынес папярэджаньне. Цяпер сьвятара арыштавалі на 10 сутак.

Георгій Вязоўскі заявіў “Радыё Свабода”, што гэта робіцца дзеля таго, каб запалохаць вернікаў і зьнішчыць пратэстанцкія суполкі.

“Правялі фотаздымку без дазволу ў парушэньне ўсяго. Мы рабілі ў судзе спасылкі на закон, на міжнародныя пакты, але гэта нічога ня значыла, бо ўсё гэта замоўлена. Усё робіцца дзеля таго, каб прынізіць, каб запалохаць, каб утаптаць у бруд. Думаю, што маліцца Богу ніхто ня можа забараніць… Ніякія штрафы, ніякія санкцыі, ніякія рэпрэсіі”.

На судзе прысутнічалі пастары іншых пратэстанцкіх суполак, сярод якіх Уладзімір Буканаў і Міхаіл Рэкуноў. Яны не чакалі такога прысуду. Улады ўпершыню пакаралі пратэстанцкага сьвятара арыштам. Раней суды штрафавалі і ліквідавалі суполкі.

Летась цягам двух месяцаў суды ліквідавалі дзьве пратэстанцкія суполкі, пастарамі якіх зьяўляюцца Эрнст Сабіла і Леанід Ліпень. Адміністратара суполкі “Новае жыцьцё” Васіля Юрэвіча за правядзеньне набажэнства суды аштрафавалі на 6 000 даляраў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: