Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 45
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя дала дазвол на шыльды «За Мілінкевіча!»
11:26, 04/03/2006

3 сакавіка ў цэнтры Брэста супрацоўнікі аддзелу “Ахова” спынілі аўтамабіль, на якім была ўсталяваная шыльда “Брэст за Мілінкевіча!”. У машыне, кіраваў якой Дзяніс Турчаняк, таксама знаходзіўся кіраўнік Брэсцкага гарадскога выбарчага штабу Мілінкевіча Зміцер Шыманскі.

На рагу праспэкта Машэрава і бульвара Касманаўтаў міліцыянты з аддзелу “Ахова”, узброеныя аўтаматамі, загадалі кіроўцу машыны спыніцца.

Пасля праверкі дакументаў, паведамляе радыё Свабода, спадары Турчаняк і Шыманскі былі адвезеныя ў Ленінскі РАУС. Там актывістаў штабу Мілінкевіча спрабавалі абвінаваціць у тым, што яны парушаюць выбарчае заканадаўства: маўляў, займацца агітацыяй можна толькі ў адведзеных гарвыканкамам месцах. Акрамя таго, паводле словаў міліцыянтаў, шыльда на аўтамабілі нібыта замінае кіроўцам іншых машынаў і стварае небяспеку для руху транспарту.

Аднак пасля 30-хвіліннай размовы ніякіх доказаў парушэння заканадаўства з боку Дзяніса Турчаняка і Змітра Шыманскага высунута не было, і яны змаглі пакінуць міліцэйскі пастарунак.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: