Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве пройдзе вялікі адкрыты канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю 16:23, 04/03/2006
12 сакавіка ў Варшаве адбудзецца вялікі адкрыты канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю. На канцэрце разам з польскімі гуртамі выступіць легендарны беларускі рок-гурт N.R.M. Імпрэза адбудзецца на цэнтральным пляцы Новага месца ў Варшаве. Пачатак – а 17-й гадзіне.
16 лютага ў Варшаве канцэрт салідарнасьці з рэпрэсаванымі беларусамі і тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі правялі польскі рок-гурт «Big CyC» і беларускі “Нейра Дзюбель”. Беларускі рок-гурт "Крама" даў вялікі канцэрт у клубе "Hades" у Любліне, а вакалістка "Indiga" Руся ў Кракаве разам зь мясцовымі актывістамі правяла перад канцэртам акцыю на вуліцы: раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Беларусь і запальвалі сьвечкі.