Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У інтэрнэце пачынаецца кампанія ў падтрымку адзінага кандыдата
10:25, 07/03/2006

Інтэрнэт-група падтрымкі й сайт Аляксандра Мілінкевіча абвясьцілі пра пачатак інтэрнэт–кампаніі “Музыкі за Свабоду”. Доўгатэрміновая акцыя мае на мэце падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычнай апазыцыі.

Арганізатары заяўляюць, што акцыя “Музыкі за Свабоду” станецца працягам “Рок-каранацыі”, калі Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра сваю прыхільнасьць да беларускай рок-музыкі. Зараз музыкам прапаноўваецца падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча, прыняўшы удзел у згаданай кампаніі. Арганізатары заклікаюць музыкаў, кампазытараў і сьпевакоў дасылаць на інтэрнэт-сайт Аляксандра Мілінкевіча milinkevich.org паведамленьне пра сябе, а таксама музычную кампазыцыю альбо песьню для наступнага сьцягваньня карыстальнікамі. Пра мэту акцыі гаворыць адзін зь яе ініцыятараў, сябра інтэрнэт-групы й сайту Аляксандра Мілінкевіча Франак Вячорка.

“Гэткім чынам ідзе рэкляма, “раскрутка” кандыдата сярод моладзі й людзей, прыхільных да музыкі. Зь іншага боку сайт Аляксандра Мілінкевіча набывае функцыі парталу, калі чалавек заходзіць на сайт кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў, ня толькі знаёміцца з кандыдатам, зь ягонай праграмай, але й адкрывае для сябе пласт, магчыма, новай для сябе культуры і музыкі. Чалавек адкрывае для сябе беларускі інтэрнэт”, -- паведаміў Вячорка “Радыё Свабода”.

Паводле спадара Вячоркі, у першы ж дзень па абвяшчэньні акцыі “Музыкі за Свабоду” за ўдзел у кампаніі выказаліся шэраг вядомых беларускіх рок-гуртоў і выканаўцаў – перадусім забароненых дзяржаўнымі ўладамі.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: