Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эўропа рыхтуе новы сьпіс беларускіх неўяздных чыноўнікаў 14:25, 09/03/2006
У Эўрапейскім парлямэнце рыхтуецца новы сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім будзе забаронены уезд на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу. Новы сьпіс рыхтуюць сябры Эўрапейскай народнай партыі, якая мае найвялікшую фракцыю ў Эўрапарлямэнце. Палітыкі прапаноўваюць пашырыць колькасьць беларускіх чыноўнікаў, міліцыянтаў, супрацоўнікаў КДБ, дзяржаўных мэдыяў, якім быў бы забаронены ўезд на тэрыторыю 25 краінаў Эўрапейскага Зьвязу на 40 прозьвішчаў – зь 7 да 47, паведамляе «Радыё Свабода».
Дэпутаты ад Эўрапейскай народнай партыі кажуць, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія ўжо цяпер, на іхную думку, нельга назваць дэмакратычнымі, сьпіс, падрыхтаваны ў супрацоўніцтве зь беларускімі недзяржаўнымі арганізацыямі, амаль напэўна будзе пашыраны.
Тое, што гэты сьпіс будзе прыняты эўрапейскім парлямэнтам і стане афіцыйай прапановай для Эўрапйескай камісіі ніхто не сумняецца – Эўрапейская народная партыя – найвялікшая ў парлямэнце, але гэтую ініцыятыву падтрымліваюць і іншыя фракцыі, кіраўніцтва Эўрапарлямэнту, напрыклад, віцэ-сьпікер Януш Анышкевіч.