Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзярждэпартамэнт ЗША: улады Беларусі парушаюць правы чалавека
15:49, 09/03/2006

«Становішча з правамі чалавека ў Беларусі застаецца вельмі кепскім і пагоршылася ў шэрагу галінаў. Улады працягваюць дапускаць шматлікія сур`ёзныя парушэньні правоў чалавека», — такая галоўная выснова робіцца ў штогадовай справаздачы аб правох чалавека ў розных краінах сьвету, складзенай Дзярждэпартамэнтам ЗША і апублікаванай сёньня.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у справаздачы гаворыцца, што Аляксандар Лукашэнка сыстэматычна разбураў дэмакратычныя інстытуцыі ў краіне і канцэнтраваў уладу шляхам рэфэрэндумаў, маніпуляваных выбараў і недэмакратычных законаў і нарматыўных актаў.

Парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум у 2004 годзе не адпавядалі міжнародным стандартам, грамадзянская супольнасьць знаходзіцца пад жорсткім кантролем спэцслужбаў.

У справаздачы пералічаны галіны, у якіх правы чалавека ў Беларусі не не датрымліваюцца ці ці ўціскаюцца. Вось некаторыя зь іх:

— грамадзяне пазбаўленыя права мяняць урад шляхам празрыстага дэмакратычнага працэсу;

— улады ня здольныя даць справаздачу аб зьнікненьнях апазыцыйных палітыкаў і журналіста;

— гвалт і выпадкі катаваньняў вязьняў і затрыманых;

— адвольныя арышты людзей паводле палітычных матываў;

— закрыцьцё незалежных газэтаў і ўмяшаньне ў іх дзейнасьць;

— пазбаўленьне людзей права на свабоду сходаў і гвалтоўнае здушэньне мірных дэманстрацыяў.

Гэта частка сьпісу парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі, якія адзначаюцца ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША.

У разьдзеле «Арышты і затрыманьні» са спасылкай на справаздачу адмысловай групы ААН адзначаецца, што ўмовы ў камэрах часовага ўтрыманьня яшчэ горшыя, чым у турмах; як прыклад прыгадваецца сьпецразьмеркавальнік МУС у Менску на вуліцы Акрэсьціна, куды часта трапляюць палітычныя актывісты. Сёньня, як мы паведамлялі, туды трапіў Вінцук Вячорка і іншыя актывісты выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча.

У гэтым жа разьдзеле гаворыцца пра шматлікія арышты і затрыманьні з палітычных матываў, адзначаюцца справы Міхаіла Марыніча і Сяргея Скрабца, якія доўгі час правялі за кратамі, чакаючы суду. Прыгадваецца справа Галіны Жураўковай, якая была асуджаная за крадзеж 3,5 мільёнаў даляраў, але пасьля вынясеньня прысуду не адбывала пакараньне ніводнага дня.

У справаздачы падрабязна апавядаецца пра лёс людзей, якіх Дзярждэпартамэнт ЗША лічыць палітычнымі вязьнямі: Міколы Статкевіча, Паўла Севярынца, Андрэя Клімава, Валера Леванеўскага, Міхаіла Марыніча.

У разьдзеле, які тычыцца свабоды слова, расказваецца пра лёс незалежных выданьняў, якія зьведалі рэпрэсіі — газэты «День», «Мясцовы час», «Витебский курьер», «Курьер из Борисова», «БДГ», «Народная воля» і шмат іншых.

Падрабязна пералічаюцца выпадкі дэпартацыі зь Беларусі з палітычных прычынаў замежных журналістаў і палітыкаў.

У частцы, прысьвечанай акадэмічным свабодам, прыгадваецца выпадак з выключэньнем зь Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Тацяны Хомы за паездку на моладзевы форум у Францыю.

Гэта першыя вынікі беглага агляду вялікага дакумэнту памерам з 60 старонак. Варта сказаць, што параўнальна невялікае месца ў дакумэнце займаюць ацэнкі. Большая частка тэксту — гэта сухі пералік фактаў, імёнаў і інцыдэнтаў: што адбылося, калі і з кім.

Юры Дракахруст, Радыё Свабода

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: