Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кангрэсмэн Сміт: «Беларусь – анамалія ў дэмакратычнай Эўропе»
10:49, 09/03/2006

8 сакавіка, ніжняя палата Кангрэсу ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку намаганьняў народа Беларусі па аднаўленьні дэмакратыі, законнасьці і павагі да правоў чалавека. Рэзалюцыя, якую падтрымаў 491сябар Кангрэсу, заклікае ўрад Рэспублікі Беларусь да правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў 19 сакавіка 2006 года.

Як паведамляе «Радыё Свабода», рэзалюцыя была падрыхтаваная і прапанаваная да разгляду ў Кангрэсе кангрэсмэнамі Джонам Шымкусам і Элтанам Гэлэглі.

Кангрэсмэн Сміт у сваім звароце да Кангрэсу адзначыў, што Беларусь, якая мяжуе з Эўразьвязам, зьяўляецца анамаліяй у дэмакратычнай Эўропе. Ён зьвярнуў увагу на тое, што Аляксандар Лукашэнка разгарнуў інтэнсіўную кампанію па застрашэньні грамадзян Беларусі праз прапаганду супраць дэмакратычнай апазыцыі, Эўропы і Злучаных Штатаў. Кангрэсмэн Сміт заявіў, што народ Беларусі заслугоўвае свабоду і права заняць месца ў вольнай, квітнеючай і дэмакратычнай Эўропе.

Кангрэсмэн Шымкус, які падчас свайго выступу трымаў у руцэ кавалачак джынсавай тканіны як сымбаль зьменаў, зазначыў, што рэзалюцыя заклікае да правядзеньня абсалютна празрыстых выбараў, адкрытых для назіральнікаў і паўнавартаснага ўдзелу палітычных партый.

Кангрэсмэн Том Лантас падкрэсьліў, што ў Беларусі фактычна не існуе свабоды слова, незалежныя сродкі масавай інфармацыі перасьледуюцца, а дэмакратычныя кандыдаты ня маюць доступу да тэлебачаньня і радыё, якія цалкам кантралююцца дзяржавай. Ён заявіў, што дадзеная рэзалюцыя выражае падтрымку народу Беларусі.

У чацьвер, 9 сакавіка, у Хэльсынскім Камітэце Кангрэсу ЗША пройдуць грамадзкія слуханьні, прысьвечаныя сытуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: