Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Бундэстаг Нямеччыны запатрабаваў свабодных выбараў у Беларусі 13:00, 10/03/2006
9 сакавіка ў часе паседжаньня Бундэстагу нямецкія парлямэнтары выказалі сумненьне адносна таго, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у адпаведнасьці з дэмакратычнымі стандартамі. Яны адзначылі важнасьць незалежнага назіраньня за гэтымі выбарамі і вырашылі ў якасьці назіральнікаў накіраваць у Менск сем дэпутатаў ад Бундэстагу. Усяго ж Нямеччына накіруе на назіраньне ў Беларусь каля 40 экспэртаў.
Як вынікае з тэксту адмысловай рэзалюцыі, пад якой падпісаліся прадстаўнікі ўсіх парлямэнцкіх фракцыяў акрамя левых, перадвыбарчая кампанія ў краіне праходзіць на тле магутнага ціску на апанэнтаў рэжыму і выклікае вялікую заклапочанасьць у Нямеччыне.
Як паведаміла «Радыё Свабода» кіраўніца рабочай групы па Беларусі, сацыял-дэмакратка Ута Цапф, гэты дакумэнт перададзены ў беларускую амбасаду ў Бэрліне з тым, каб беларускае кіраўніцтва было тэрмінова азнаёмлена з пазыцыяй нямецкіх парлямэнтароў.
У гэты ж дзень другі нямецкі палітык, хрысьціянскі дэмакрат Эльмар Брок разам са сваімі калегамі па Эўрапарлямэнце палякам Богданам Кліхам і латышом Алдысам Кушкісам зрабіў адмысловую заяву да кіраўніцтва Эўразьвязу з тым, каб яно адпаведна адрэагавала на разьвіцьцё беларускіх падзеяў. Эўрапарлямэнтары заклікалі Брусэль да канкрэтных санкцыяў, накіраваных супраць тых беларускіх чыноўнікаў, якія непасрэдна адказваюць ці маюць дачыненьне да парушэньняў на выбарах. Дэпутататы прапануюць пашырыць сьпіс афіцыйных асобаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ, а таксама замарозіць іхныя замежныя рахункі і актывы.