|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Рэйтынг Лукашэнкі завышаны ў два з паловай разы 13:02, 10/03/2006 На жаль, вельмі нешматлікія нашы грамадзяне ведаюць, што гэтая перадача Ягора Хрусталёва заўсёды ідзе ў запісы, і апошні запіс "Выбару" быў аж 4 сакавіка. Вы скажаце: так гэта ж махлярства, якое падпадае пад азначэнне крымінальнага кодэкса! І маеце рацыю. На жаль! Такія прыёмы подлай і бруднай прапаганды сталі звыклымі на прэзідэнцкім тэлебачанні, журналісты якога канчаткова схлусіліся. Без адмысловай фантазіі кандыдату Лукашэнка яны намалявалі фантастычныя адсоткі падтрымкі, дзейнічаючы па прынцыпе "бяры пабольш, кідай далей". Усё роўна ж ніхто не стане правяраць. А якія жа сапраўдныя лічбы падтрымкі? На жаль, аб гэтым мы пазнаем толькі пасля апублікавання даследаванняў інстытута Гэлапа. Больш прафесійнай і аб`ектыўнай інфармацыі няма. Як вядома, не так даўно Лукашэнка выдаў чарговы ўказ, якім забараніў незалежныя сацыялагічныя апытанні ў нашай краіне. Таму мы можам зандаваць грамадскую думку толькі прыблізна, больш усяго палагаючыся на ўражанні ад сустрэч кандыдата з выбарцамі. Але жыццё багата за любую выдумку, і на днях студэнты-сацыёлагі старэйшых курсаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правялі сваё сацыялагічнае апытанне на вуліцах Мінска і абласных гарадоў Беларусі па тых сучасных методыках, якія яны вывучаюць толькі тэарэтычна. Верагодна, што вынікі гэтага апытання куды больш сапраўды адлюстроўваюць рэчаіснасць. У выпадку ж супадзення гэтых лічбаў з вынікамі выбараў, студэнтаў прызнаюць сапраўднымі прафесіяналамі, і тады ў іх сапраўды не будзе праблем з працаўладкаваннем на міжнародным узроўні. У шэрагах нашай моладзі заўсёды былі ініцыятыўныя, светлыя галовы і адважныя сэрцы. Такім чынам, па апытаннях студэнтаў вымалёўваецца наступная карціна: За дзеючага прэзідэнта гатовыя аддаць свой голас 32,3% выбарцаў. За яго асноўнага суперніка Аляксандра Мілінкевіча - 39,8%! Нагадаем, што апытанні, якія праводзіліся ў сярэдзіне студзеня, давалі наступныя вынікі: за Лукашэнка - 58%, за Мілінкевіча - 26%. Ёсць добрая дынаміка росту рэйтынгу Мілінкевіча. Пры гэтым варта ўлічваць, што пры ацэнкі рэйтынгу кандыдатаў у стрэсавых умовах дзяржаўнага гвалту над грамадзянамі заўсёды варта рабіць папраўку на "фактар страху" - калі чалавек не рашаецца адкрыта выказаць сваё меркаванне. У Беларусі гэтая папраўка складае ад 12 да 17 адсоткаў! А у выбарчых кабінках гэты фактар дзейнічае дрэнна. Улічваючы бягучую дынаміку змены рэйтынгаў двух асноўных канкурэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах, можна меркаваць, што пасля галасавання 19 сакавіка непазбежна павінен адбыцца другі тур выбараў. qqqqq
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|