Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Чэхіі асудзіла палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі 12:09, 11/03/2006
Міністэрства замежных справаў Чэхіі выступіла з заявай адносна палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. МЗС Чэхіі асудзіла арышт Вінцука Вячоркі, намесьніка кіраўніка перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча. “Гэты факт, а таксама нядаўнія рэпрэсіўныя дзеяньні супраць Аляксандра Казуліна, Анатоля Лябедзькі ставяць пад сумнеў дэмакратычнасьць будучых прэзыдэнцкіх выбараў”, – гаворыцца ў заяве МЗС Чэхіі.