Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Казулін сустрэўся з аршанскімі прадпрымальнікамі 12:41, 11/03/2006
Візытам у Воршу кандыдат на прэзыдэнта распачаў паездку па Віцебшчыне. На сустрэчу з Аляксандрам Казуліным, што прайшла на аршанскім гарадзкім рынку, сабралася каля трохсот чалавек. Сярод іх былі і прадстаўнікі гарадзкіх уладаў.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, сустрэча прайшла ў спакойнай абстаноўцы, і тым ня менш у гарадзкой выбарчай камісіі зьявіліся прэтэнзіі да арганізатараў, бо гарадзкі рынак не ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных для перадвыбарчых сустрэч. Пакуль прэтэнзіі былі выказаныя толькі ў вуснай форме.
З Воршы Аляксандар Казулін накіраваўся ў Віцебск, дзе ў яго таксама заплянаваныя дзьве сустрэчы, але ўжо ў адмыслова вызначаных месцах: у Акадэміі вэтэрынарнае мэдыцыны і ў Цэнтры дзіцячае творчасьці Першамайскага раёну.