|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Мілінкевіч правёў сустрэчы ў Белаазёрску і Кобрыне (Фота) 12:17, 11/03/2006 Яшчэ на ўваходзе ў кобрынскі Дом культуры Аляксандра Мілінкевіча сустракала група агрэсіўнай моладзі з БРСМ са сьцягамі й плякатамі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Яны крычалі й сьвісталі, нават грукалі ў бубен. Затым з дапамогаю міліцыі гэтыя людзі праз чорны ўваход трапілі ў залю (на той час перапоўненую) і шумелі на працягу ўсёй сустрэчы Мілінкевіча. Але кандыдат быў спакойны і трымаў парадак у залі сам: ніхто зь міліцыянтаў так і не пагадзіўся вывесьці агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Мілінкевіч заявіў, што яму сорамна за ўлады, якія дапускаюць такія правакацыі, і параўнаў агрэсіўных маладзёнаў з абліччам дзейнай беларускай улады. Большасьць прысутных у залі горача падтрымлівала кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі. Некалькі сотняў чалавек стаялі ў фае Дому культуры й на дварэ каля яго: у залю не памясьціліся ўсе, хто хацеў пабываць на сустрэчы зь Мілінкевічам. Пасьля таго, як міліцыя перастала пускаць людзей у залю, некалькі чалавек усё ж прарваліся туды, разьбіўшы дзьвярную шыбу. Пры гэтым інцыдэнце два міліцыянты былі лёгка параненыя. У цэлым публіка ў Кобрыне яўна падзялілася на тых, хто падтрымлівае Мілінкевіча, і тых, хто падтрымлівае Лукашэнку. Апрача сяброў БРСМ, за Лукашэнку актыўна выказваліся мясцовыя чыноўнікі, нават нейкі казак у штанох зь лямпасамі, які крыкнуў: “Лукашэнку – люба”. Мікрафонам для пытаньняў у залі распараджаліся некалькі чалавек – таксама з выгляду чыноўнікі. Яны давалі мікрафон толькі тым, хто меў нязручныя пытаньні да Мілінкевіча. У самым канцы сустрэчы да прысутных далучыўся дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Віктар Кучынскі, які назваў неразумнымі правакацыі супраць Аляксандра Мілінкевіча, пажадаў Мілінкевічу удачы. Пасьля сустрэчы ў залі кандыдат у прэзыдэнты выйшаў да людзей, якія паўтары гадзіны чакалі яго ля Дому культуры. Людзі сустрэлі Мілінкевіча воплескамі. На сёньня ў Аляксандра Мілінкевіча заплянаваныя тры сустрэчы ў Берасьці, Пінску і Драгічыне. ![]() А.Мілінкевіч адказвае на пытаньні ![]() Правакатары ў залі Фота svaboda.org qqqqq
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|