Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
10 сакавіка у Горках адбыўся пікет, які зладзілі састарэлыя жыхары мікрараёну «Вучгас БДСГА». Пенсіянеры выказалі свой пратэст супраць дэмагогіі, якой улады падмяняюць дэкляруемы імі клопат аб састарэлых людзях.
Цяпер у Горках вядзецца газыфікацыя кватэраў і прыватных дамоў. Вэтэраны, якія жывуць у прыватным сэктары, спадзяваліся, што дзяржава зробіць для іх скідку ў аплаце, як гэта абяцаў Аляксандар Лукашэнка. Але мясцовыя ўлады заявілі, што ўсе будуць плаціць поўную суму, якая для большасьці пенсіянераў непад’ёмная. На звароты некаторых грамадзянаў райвыканкам нават ня даў адказаў.
У выніку, людзі, якія палічылі сябе падманутымі, падалі замову на правядзеньне пікету каля райвыканкаму з 16 па 18 сакавіка, на якую мясцовыя ўлады ніякім чынам не адрэагавалі. Ў выніку каля дваццаці жыхароў мікрараёну «Вучгас БДСГА» 10 сакавіка выйшлі на вуліцу з лёзунгамі аб недаверы хлусьлівай уладзе.
У гэты ж дзень у сваёй кватэры быў арыштаваны сябра партыі КХП БНФ і актывіст пратэстанскай царквы Пётар Маланачкін, ад імя якога ў райвыканкам падавалася замова на пікетаваньне, але які сам у несанкцыяванай акцыі ня ўдзельнічаў. Увечары 10 сакавіка міліцыянты зрабілі ператрус у кватэрах некаторых удзельнікаў акцыі, прычым супрацоўнікі праваахоўных органаў ніякіх дазволаў на гэта не дэманстравалі, а ўваходзілі ў кватэры без дазволу гаспадароў, паведамляе www.belngo.info.