Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве заклікалі Пуціна не падтрымліваць Лукашэнку (Фота) 18:34, 11/03/2006
Сёньня ў Варшаве каля каля амбасады Расеі прайшоў пікет супраць падтрымкі Масквой цяперашняга кіраўніка Беларусі. У акцыі ўзялі ўдзел палякі, беларусы і ўкраінцы са сваімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантамі з надпісам “Гэта сорам - падтрымліваць Лукашэнку”, паведамляе "Радыё Свабода".
Адзін з арганізатараў пікету прачытаў зварот да расейскага прэзыдэнта Пуціна, у якім утрымліваецца заклік спыніць у тым ліку і эканамічную падтрымку беларускага рэжыму.
“Мы заклікаем спадара прэзыдэнта спыніць падтрымку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які парушае канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзянаў Беларусі, і зрабіць усё магчымае, каб прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі былі празрыстымі і дэмакратычнымі, а ў выпадку фальсыфікацыі - не прызнаваць вынікаў выбараў. Заклікаем спыніць стварэньне беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы да часу, пакуль беларусы ня будуць мець магчымасьці свабодна выказацца ў гэтай справе. Дапамога апошняму дыктатару Эўропы - гэта сорам для Расейскай Фэдэрацыі”, -- гаворыцца ў звароце.
Падчас пікету: беларусаў прыйшлі падтрымаць украінцы
Удзельнік пікету падпісвае зварот да прэзыдэнта Расеі Ул.Пуціна