Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 1112
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вашынгтоне адбыліся грамадзкія слуханьні па Беларусі
12:15, 11/03/2006

9 сакавіка у Вашынгтоне ў Хэльсынскай камісіі ЗША адбыліся грамадзкія слуханьні пад назовам “Адмова ад свабоды: Беларусь напярэдадні выбараў”. Хэльсынская камісія – гэта незалежнае фэдэральнае агенцтва, якое займаецца маніторынгам выкананьня правоў чалавека ў сьвеце.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, у слуханьнях узялі ўдзел старшыня Хэльсынскай камісіі сэнатар Браўнбэк і намесьнік старшыні, кангрэсмэн Сьміт.

На паседжаньні, якое працягвалася каля дзьвюх гадзінаў, з паведамленьнямі пра сытуацыю ў Беларусі выступілі намесьнік памочніка Дзяржсакратара Дэвід Крэмэр, а таксама прадстаўнікі беларускіх і амэрыканскіх недзяржаўных арганізацыяў.

Выступоўцы распавялі пра складанае становішча моладзі, палітычных партый і грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі напярэдадні выбараў. Яны адзначылі неабходнасьць жорсткага ціску на ўрад Лукашэнкі з боку ЗША і міжнароднай супольнасьці, а таксама рэкамэндавалі павялічыць падтрымку для правядзеньня дэмакратычных рэформаў у Беларусі пасьля выбараў 19 сакавіка.

Сэнатар Браўнбэк выразіў сваё захапленьне і павагу да цяжкай, рызыкоўнай і самаадданай працы актывістаў беларускага дэмакратычнага руху, і ў прыватнасьці моладзевых лідэраў. Сэнатар Браўнбэк трымаў у руцэ кавалачак джынсавай тканіны як сымбаль адной з мабілізацыйных кампаніяў, якія сёньня натхняюць беларусаў. Браўнбэк заявіў, што ён будзе рабіць усё магчымае, каб галасы грамадзян Беларусі былі пачуты і што міжнародная супольнасьць будзе на іх баку.

Заля, дзе праходзіла паседжаньне, была поўнасьцю запоўнена. Усяго прысутнічала каля 50 чалавек. Сярод прысутных былі прадстаўнікі беларускай дыяспары, амэрыканскіх грамадзкіх арганізацый, супрацоўнікі Кангрэсу ЗША, студэнты амэрыканскіх унівэрсытэтаў, журналісты шэрагу сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку "Голаса Амэрыкі".

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: