Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмакраты ездзяць па ўсей краіне
19:02, 12/03/2006

У Ашмянах і мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна сёньня адбыліся сустрэчы з даверанымі асобамі адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў А.Мілінкевіча Анатолем Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім. Сустрэчы адбываліся ў гарачых дыскусіях. Падсумоўваючы іх вынікі, арганізатары прыйшлі да высновы, што яны далі плён. Мерапрыемствы абудзіла местачковых людзей. Яны даўно ня чулі альтэрнатыўнай думкі і не сустракаліся з людзьмі, якія могуць крытыкаваць палітыку А.Лукашэнкі.

Як паведамляе “Радыё Сабода”, у Ашмянах зала раённага Дома культуры была запоўнена цалкам. Але мясцовая “вертыкаль” спрабавала зладзіць правакацыю. Некалькі прадстаўнікоў ўлады і БРСМ прыйшлі на сустрэчу з Анатолем Лябедзькам са сваімі сьцягамі. У зале на сьценах віселі некалькі плакатаў з надпісам “За Беларусь!”

Пытаньні ў асноўным стараліся задаваць таксама прадстаўнікі “вэртыкалі” і БРСМ, паколькі ў іх у руках знаходзіўся мікрафон і яны перадавалі яго адзін аднаму. Прычым, пытаньні, як правіла, не датычыліся праграмы А.Мілінкевіча, а былі скіраваны на тое, каб дыскрэдытаваць асобу А.Лябедзькі.

Анатоль Лябедзька адказваў вельмі спакойна на ўсе пытаньні, і зала яму апладзіравала.

“Улада паказала, што яна сабой уяўляе: які прэзыдэнт, такая і ўлада ў раёнах. Я магу сказаць так”, -- сказаў “Радыё Свабода” на гэты конт кіраўнік ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча ў Ашмянах Пётра Явідовіч.

Сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча неаднаразова рабілі заўвагі, заклікалі да парадку, сустрэча некалькі разоў перарывалася. Але ў той самы час і сябры ініцыятыўнай групы, і выбаршчыкі, якія прысутнічалі ў зале, казалі, што нечага падобнага ў іх горадзе не было ўжо шмат гадоў.

У мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна ў мясцовым Доме культуры было таксама горача. Сцэнар сустрэчы з Аляксандрам Дабравольскім нагадваў ашмянскі варыянт.

Аляксандар Дабравольскі адказваў на ўсе пытаньні таксама спакойна. “Вэртыкалі” і БРСМаўцам часта адказы не падабаліся, і тады ў зале панаваў шум.

Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, яе арганізатары прыйшлі да высновы, што яна дала плён. Па словах Пятра Цярэшкі, кіраўніка ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча ў Дзятлаўскім раёне, мерапрыемства абудзіла местачковых людзей. Яны даўно ня чулі альтэрнатыўнай думкі і не сустракаліся з людзьмі, якія могуць крытыкаваць палітыку А.Лукашэнкі.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: