Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У суботу дзясяткі менскіх актывістаў Маладога Фронту выйшлі ў людныя месцы сталіцы каб запрасіць выбаршчыкаў прыйсці 19 сакавіка а 20-й гадзіне на Кастрычніцкую плошчу і падвесці вынікі прэзідэнцкіх выбараў.
Маладафронтаўцы раздавалі агітацыйныя матэрыялы адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча і газэты "19 сакавіка твой ВЫБАР". Па сьведчаньні ўдзельнікаў акцыі менчукі вельмі пазытыўна рэагавалі на запрашэньні прыходзіць 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу, каб падвесці сапраўдныя вынікі выбараў.
"Усе прыхільнікі дэмакратычнага руху разумеюць, што Лукашэнка ўжо абраў сябе на трэці тэрмін і супрацьпаставіць гэтаму можна толькі атрыкты негвалтоўны супраціў самаабвешчанаму дыктатару", - зазначае адзін зь удзельнікаў акцыі Зьміцер Хведарук