Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Казулін сёньня правёў сустрэчу з выбарцамі ў Маладэчна. Паводле прэс-сакратара кандыдата Ніны Шыдлоўскай, у палац культуры чыгуначнікаў сабралася больш за тысячу чалавек. Сустрэча цягнулася больш запланаванага часу. Казулін рапавёў аб сваёй праграме і адказаў на пытаньні выбарнікаў.
Сярод іх было некалькі прадстаўнікоў мясцовай вэртыкалі, якія выкрыквалі зь месцаў, што спадар Казулін, маўляў, кажа няпраўду пра Аляксандра Лукашэнку. А каля ўваходу ладзілася правакацыя адмыслова для тэлеканала ОНТ.
"Так як у 15 гадзін павінна была скончыцца сустрэча, але яна зацягнулася. У 15 гадзін сюды прыйшла купка моладзі ў шэсьць чалавек. Яны разгарнулі вельмі якасную расьцяжку “За моцную, квітнеючую Беларусь!” і “Лукашэнка – наш прэзыдэнт”, прычым чамусьці твары яны хаваюць капюшонамі. І сюды ж зь Менску прыехала група ОНТ", -- паведаміла Ніна Шыдлоўская “Радыё Свабода”.
Давераныя асобы спадара Казуліна сустракаюцца з выбарцамі ў Дзяржынску і Асіповічах. Актывісты рыхтуюць сустрэчу ў Горках. Міліцыя канфіскавала з гаражу ў агітатара Эдуарда Брокарава агітацыйную прадукцыю.
“Зайшлі тры міліцыянты на чале з намесьнікам начальніка Горацкага райаддзелу міліцыі Ўладзімерам Коўшыкам. А зь імі чалавек у цывільным. Яны перагледзелі матэрыялы, якія былі. Там матэрыялы ўсе з выходнымі дадзенымі, усе законныя. Тым ня менш, Уладзімер Коўшык сказаў у мяне ўсе матэрыялы канфіскаваць. У мяне там некалькі соцень газэт “Народная воля”, 80 экзэмпляраў мясцовай газэты “Горацкі выбар”, улёткі і буклеты Мілінкевіча і Казуліна”, -- паведаміў актывісіт “Радыё Свабода”.