Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улада баіцца патрымкі апазыцыі з Масквы
18:39, 12/03/2006

Актывіста Асіповіцкага раённага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча, намесніка старшыні раённай філіі БНФ Ігара Сімбірова пакаралі дзесяцьцю суткамі пазбаўленьня волі нібыта за дробнае хуліганства. Яго затрымалі ў цягніку, калі ён, пасьля таго як адпрацаваў у іншых гарадах, вяртаўся дадому. Падчас затрыманьня яго падазравалі ў тым, што ён перавозіць з Масквы грошы для выбарчай кампаніі кандыдата, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле міліцыянтаў, ён пачаў бойку ў цягніку і адпаведна атрымаў дзесяць сутак пазбаўленьня волі. Ігар Сімбіроў сваю віну не прызнаў. Ён сьцьвярджае, што на Асіповіцкім чыгуначным вакзале апоўначы 11 сакавіка міліцыянты шукалі ў яго асабістых рэчах грошы на кампанію Аляксандра Мілінкевіча, а знайшлі толькі некалькі дыскаў з ягонымі прамовамі і налепкі зь ягоным партрэтам.

Намесьнiк старшынi Асiповiцкай фiлii БНФ Iгар Сiмбiроў ня мог знайсьці працу ў Асіповічах, і паехаў шукаць яе ў іншых гарадах. Да 11 сакавiка працаваў то ў Маскве, то ў Менску, але ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, распаўсюджваў ягоныя агітацыйныя матэрыялы. За тыдзень да прэзыдэнцкіх выбараў вырашыў вярнуцца дахаты, а трапіў у міліцыю.

Iгар Сiмбiроў пасьпеў патэлефанаваць сябрам, паведамiць, што яго запалохваюць, зьбiваюць, не даюць вады, i на гэтым сувязь зь iм спынiлася. Зь міліцэйскага аддзяленьня яго адразу павезьлі ў суд, дзе і вынесьлі вырак, які ён назваў незаконным.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: