Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзян Украіны арыштоўваюць на 10 сутак
17:03, 13/03/2006

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску разглядаюцца адміністрацыйныя справы затрыманых удзельнікаў сустрэчы з кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам. Першымі пачалі судзіць грамадзян Украіны, паведамляе “Радыё Свабода”.

Украінцаў затрымалі людзі ў цывільным учора ўвечары, калі яны разам зь іншымі пачалі разыходзіцца па заканчэньні сустрэчы зь Мілінкевічам ля Лядовага палацу на вуліцы Прытыцкага.

Адзін з затрыманых, студэнт Мікола Карпіньскі з Ровенскай вобласьці, заявіў хадайніцтва, каб яму прадаставілі перакладчыка з украінскай мовы. Прадстаўнікі ўкраінскай амбасады знайшлі яму перакладчыка сярод прысутных у судзе.

Мікола Карпіньскі заявіў у судзе, што яго зьбівалі людзі ў цывільным, пры гэтым яны абкруцілі свае рукі сьцягам Украінскага народнага блёку. Мікола паведаміў суду, што падчас зьбіваньня яны нецэнзурна лаяліся і пагражалі, што прымусяць яго зьесьці сьцяг.

Судзьдзя не зьвярнула на гэта ніякай увагі і пакарала хлопца арыштам на 10 сутак.

Анатоль Яцэнка быў у Менску на запрашэньне сваіх беларускіх калегаў. Ён зьяўляецца старшынём Украінскай фэдэрацыі шахмат і шашак. У пратаколе было напісана, што Анатоль як і іншыя затрыманыя, нібыта агучваў "лёзунгі, якія дыскрэдытуюць кіраўніка дзяржавы".

Нягледзячы на яго абвяржэньні, судзьдзя арыштавала Анатоля Яцэнку на 10 сутак.

Мікола Карпіньскі заявіў, што беларускія ўлады арыштавалі грамадзян Украіны, каб прадухіліць прыезд у Беларусь сяброў дэмакратычных рухаў Украіны, якія выяўляюць салідарнасьць зь беларускім народам.

Суд працягваецца. Сярод затрыманых удзельнікаў сустрэчы ёсьць і людзі выпадковыя, якія трапілі ў рукі групы захопу КДБ.

Сярод украінскіх грамадзянаў ёсьць непаўнагадовыя.

Апрача ўкраінцаў у Фрунзэнскі суд даставілі каля дзесяці беларускіх грамадзян, якіх таксама чакае суд.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: