Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кожны дзень да супраціву далучаюцца новыя людзі 14:17, 13/03/2006
Пратэстныя настроі ў моладзевым асяродзі ўзмацніліся. Кожны дзень актывісты моладзевага супраціву “Зубр” распаўсюджваюць сотні тысяч асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў. У горадзе штодзённа з`яўляюцца новыя графіці, расцяжкі, джынсавыя ленты.
Актывісты "Зубра" адзначаюць, што пратэстныя настроі ў моладзевым асяродзі ўзмацніліся. Кожны дзень да супраціву далучаюцца новыя актывісты.
"Я ніколі не цікавіўся палітыкай, і не ўдзельнічаў у акцыях. Але калі майго суседа невядомыя схапілі на вуліцы і беспадстаўна кінулі за краты, я вырашыў, што болей нельга заставацца ўбаку. Кожны мусіць зрабіць нешта, каб спыніць гэтыае вар`яцтва," -- сказаў адзін з новых актывістаў "Зубра".