Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Здымачную групу украінскага «5 каналу» не ўпусьцілі ў Беларусь
12:28, 15/03/2006

Журналіста Андрэя Жыгуліна і апэратара Віталя Дарашэнку беларускія памежнікі высадзілі з цягніку Кіеў-Менск уначы без тлумачэньня прычынаў. Хаця, як паведамляе сайт тэлекампаніі, супрацоўнікі “5 каналу” мелі неабходныя дакумэнты ад Міністэрства замежных справаў Беларусі на прафэсійную дзейнасьць у Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў.

“Прыблізна а першай гадзіне ночы на беларускай мяжы на станцыі Цяроха беларускія памежнікі падчас праверкі дакумэнтаў не тлумачачы прычыну забралі пашпарт і картку акрэдытацыі працаўніка СМІ, выдадзеную МЗС Беларусі, апэратару Пятага каналу Віталя Дарашэнкі. Аналягічную картку забралі і ў мяне і сказалі чакаць. Празь нейкі час прагучаў загад зьбіраць рэчы”, – распавёў Андрэй Жыгулін.

“Дакумэнты нам аддалі толькі пасьля таго як выйшлі зь цягніку. Іх перадалі ў памяшканьне памежнай службы. Больш за дзьве гадзіны беларускі памежнікі не патлумачыўшы прычынаў сваіх паводзінаў, спасылаючыся на праверку дакумэнтаў, проста гралі ў кампутар і трымалі нас у маленькім пакойчыку, не прыстасаваным для звычайнага чаканьня”, – паведаміў ён.

Прыкладна а палове на чацьвёртую ночы да ўкраінскіх журналістаў прыйшоў чарговы памежнік і без тлумачэньня прычынаў загадаў накіроўвацца за ім да цягніку Менск-Кіеў. Яны даехалі да ўкраінскай тэрыторыі, дзе іх зноў высадзілі зь цягніку.

Зараз здымачная група “5 каналу” вяртаецца ў Кіеў. Нагадаем, 12 сакавіка ў Менску ў часе жывога эфіру затрымала карэспандэнтку “5 каналу” Ганну Гаражэнку. Яе вызвалілі толькі пасьля ўмяшальніцтва ўкраінскай амбасады.

www.zubr-mogilev.org

Адрас навіны + фота:
http://zubr-mogilev.org/modules/news/article.php?storyid=365

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: