Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Студэнты: «Мы ўсё роўна будзем 19 сакавіка а 20 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы»
14:08, 15/03/2006

На адрэсу прэсавага цэнтра Хартыі’97 паступаюць лісты ад студэнтаў, якіх прымушаюць галасаваць датэрмінова, а потым з’язджаць з Менску. “Што ж, няхай. Няхай прыкладаюць усе сілы, каб нейтралізаваць яе мага болей свайго народу. Але як вядома, усіх не павывозяць. Мы ўсё роўна будзем тут 19 сакавіка а 20 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. І ніхто не зможа нам замінаць, бо з намі Свабода, Праўда, Справядлівасць. З намі Бог. Жыве Беларусь!”, -- пішуць беларускія студэнты.

Прапанует ліст, які даслаў нам студэнт аднаго з менскіх вузаў:

“Добры дзень, шаноўнае спадарства. Гэты ліст – чарговае сведчанне таго, як нашая ўлада праводзіць “дэмакратычную” выбарчую кампанію... Кожны дзень мы чытаем пра факты прымусу датэрміновага галасавання: у адным ВНУ студэнтаў прымушаюць з самаго рэктарату, у іншых – пасля твайго датэрміновага прыходу на ўчастак дазваляюць прапусціць некалькі пар. Але ж адна вышэйшая навучальная ўстанова пайшла значна далей. У Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь студэнты, якія прагаласавалі датэрмінова, УЖО Ў АЎТОРАК (14 сакавіка) могуць быць АФІЦЫЙНА вольныя. Няма веры? Вітаем вас на Маскоўскай, 17! Вось яна – дэмакратыя! Вось яны – выбары!..

Зразумела, што амаль усе студэнты Акадэміі галасуюць датэрмінова і едуць дадому. Яны вінаватыя толькі ў тым, што ня маюць цвёрдай грамадзянскай пазіцыі. Уявіце сабе: на тыдзень у адной з лідуючых ВНУ краіны амаль спыніцца навучанне. І гэта не эпідэмія птушынага грыпу, не грамадзянская вайна. Гэтыя няпланавыя вакацыі – “падарунак”, звязаны з выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спадзяюся пытанне “Нашто так робяць?” не вызывае не ў каго сумневу. Іначай з адказам я вам дапамагу, паважанае спадарства. Тут справа нават не ў тым, што ўсе датэрміновыя галасы будуць аддадзены Лукашэнку – гэта і без таго зразумела. Справа ў тым, што ўлада ўсімі сродкамі і высілкамі імкнецца “вывесці” як мага болей людзей да 19 сакавіка з Менску. Яны баяцца, ім страшна. Адчуйце гэта: улада баіцца не меней, чым народ!!!

Што ж, няхай. Няхай прыкладаюць усе сілы, каб нейтралізаваць яе мага болей свайго народу. Але як вядома, усіх не павывозяць. Мы ўсё роўна будзем тут 19 сакавіка а 20 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы. І ніхто не зможа нам замінаць, бо з намі Свабода, Праўда, Справядлівасць. З намі Бог. Жыве Беларусь!”


qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: