Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавел і Лех Валенса: «Мілінкевіч здольны прывесці Беларусь да дэмакратыі»
12:21, 16/03/2006

Былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел і легендарны лідэр польскай “Салідарнасці”, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса выказалі падтрымку Аляксандру Мілінкевічу і аб’яднаным дэмакратычным сілам у Беларусі. Сёння вядучыя чэшскія і польскія выданні апублікавалі артыкул двух прэзідэнтаў пад назвай “Чаму Аляксандр Лукашэнка прайграе”. Прапаноўваем тэкст Вашай увазе.

Чаму Аляксандр Лукашэнка прайграе

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі. Падобна, як гэта было ў краінах Сярэдняй і Усходняй Еўропы да падзення жалезнай заслоны, беларускія грамадзяне не маюць рэальнай магчымасці свабодна вырашаць сваю будучыню. Аўтарытарная ўлада прэзідэнта Лукашэнкі цалкам ажыццяўляе дзяржаўнае кіраванне усёй эканомікай і сродкамі масавай інфармацыі; дзяржава як галоўны працадаўца дае зразумець людзям, які вынік будзе на выбарах.

Сітуацыя не надта адрозніваецца ад той, што была ў Польшчы ці Чэхаславаччыне 70-80-х гадоў, і дакладна як тады, сённяшнія праблемы ў Беларусі могуць падацца невырашальнымі ці нават безнадзейнымі. І нягледзячы на ўсё большыя пакаранні за кожную адкрытую праяву свабоднай волі ўсё ж расце прага годнага грамадзянскага жыцця і будучыні ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі – прававой дзяржаве, у якой будуць шанавацца правы чалавека і грамадзяніна. Толькі гэтым можна патлумачыць тое, што, нягледзячы на розніцу ў поглядах і ідэалогіі, кансерватары, сацыялісты, лібералы, апазіцыйныя камуністы ды дзесяткі пераследаваных і забароненых неўрадавых арганізацый – аб’ядналіся ва ўплывовую дэмакратычную кааліцыю.

Асаблівым поспехам ёсць і давер апазіцыйнаму лідэру Аляксандру Мілінкевічу, які з’яўляецца не толькі паважанай асобай, здольнай прывесці Беларусь да дэмакратычных выбараў, але і сапраўдным палітыкам еўрапейскай велічыні. Без сумневу - ён заслугоўвае міжнародную падтрымку ды мусіць разглядацца і прымацца як прадэмакратычны прадстаўнік Беларусі.

Свабодны свет мусіць прыслухоўвацца да просьбаў беларусаў, ідзе гутарка пра дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, падтрымку свабоднага распаўсюджвання інфармацыі ці пра адмену консульскіх збораў за візы ды заснаванне стыпендый, якія б размяркоўваліся незалежна ад беларускіх уладаў. Гэта ўсё можа выразна дапамагчы развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Лукашэнкаўскі аўтарытарны рэжым не можа бясконца супрацьстаяць мацнеючай грамадзянскай самасвядомасці. Калі Еўрапейскі Саюз будзе здольным яе эфектыўна падтрымаць, то і апошні недэмакратычны рэжым на яго мяжы разваліцца так хутка, як калісьці разваліліся рэжымы камуністычныя. А чым мацнейшай будзе прадэмакратычная апазіцыя, тым менш балючым ды цяжкім будзе і пераход да дэмакратыі ды трансфармацыя ў грамадстве.

Вацлаў Гавал,

Лех Валэнса

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: