Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польскія студэнты носяць бел-чырвона-белыя стужкі 15:28, 16/03/2006
Студэнты шэрагу польскіх ВНУ пачалі насіць бел-чырвона-белыя стужкі на знак салідарнасьці перадусім зь беларускімі студэнтамі, якіх выключаюць з ВНУ і перасьледуюць за грамадзкую і палітычную дзейнасьць.
“Мы мабыць і ня можам непасрэдна паўплываць на тое, каб гэты фарс у Беларусі ператварыўся ў сапраўдныя свабодныя выбары, але тысячы студэнтаў са стужкамі колераў беларускага нацыянальнага сьцягу, гэта наш сыгнал беларусам, што яны не засталіся сам-насам з дыктатурай”, – кажа Янак Касоўскі студэнт з Познані.
Акцыя пачалася ў Кракаве і ўжо пашырылася на Варшаву і Познань. Студэнты купляюць стужку ў колерах польскага сьцягу – бела-чырвоныя і дашываюць да яе яшчэ белую стужку.