|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Менчукі гатовы выйсці на плошчу 17:10, 18/03/2006 (Юначка: ) “Я гатова выйсьці на вуліцу, бо, паводле закону, мы яшчэ дэмакратычная краіна. Гэта значыць, што кожны чалавек мае права на свабоду выбару й свабоду слова. Таму я лічу: калі чалавека не задавальняе становішча ў краіне, то ён мае права выйсьці на вуліцу”. (Спадар: ) “Станоўча стаўлюся й гатовы выйсьці”. (Юначка: ) “Да заклікаў я стаўлюся станоўча. Мы папросту маем права на праўду й на сваю думку”. (Спадар: ) “Кіраўніцтва краіны даўно пара мяняць. Таму гатовы выйсьці разам з усімі”. (Спадарыня: ) “Я не лічу, што гэта яны заклікаюць нас выйсьці на вуліцы. Ні Мілінкевіч, ні Казулін, а мы самі павінны гэта адчуваць. Народ сам павінен сасьпець і зразумець, каб выйсьці на вуліцы. Я сама асабіста, і мае дзеці, і мой муж выйдзем на вуліцы супраць таго рэжыму, які цяпер маем”. (Спадар: ) “Так. Чаму не? Трэба. Каб хоць паказаць, што ёсьць ня толькі людзі, якія прэзыдэнта падтрымліваюць, але й іншыя думкі ў краіне ёсьць”. (Юначка: ) “Калі людзі незадаволены, яны, канечне, могуць выказваць свой пратэст. Але мы, пэўна, ня пойдзем, бо баімся”. (Юнак: ) “Я лічу, што трэба выйсьці на плошчу. Бо гэта наш народ, наша будучыня, і мы мусім вырашаць свой лёс і лёс сваёй радзімы. Калі выбары будуць несапраўднымі, то я гатовы пайсьці на плошчу”. qqqqq
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|