|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Варшава: намёт каля беларускай амбасады стаіць шосты дзень (Фота) 14:39, 18/03/2006 Надвор’е ў Польшчы цягам апошніх некалькіх дзён добрым назваць нельга – холад зьмяняецца мокрым сьнегам, аднак тых, хто знаходзіцца ў намёце каля беларускай амбасады ў Варшаве гэта не палохае. Антось Цялежнікаў - старшыня Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – ініцыятара акцыі – кажа, што прыхільнікі незалежных кандыдатаў, якіх масава арыштоўваюць у Беларусі, знаходзяцца ў значна горшых умовах. Размаўляем у намёце. “Мы добра сябе адчуваем, бо знаходзімся тут у слушнай справе. Дадае сілаў тое, што адбываецца ў Беларусі, бо тым, хто цяпер на Акрэсьціна ці ў іншых вязьніцах у рэгіёнах,напэўна цяжэй. Гэта праява нашай салідарнасьці”, -- сказаў Цялежнікаў. “Ці цікавяцца вашым намётам, падыходзіць хто? “Так, цікавяцца і ня толькі беларусы, якія пытаюцца калі галасаваць – 19-га або цяпер, але і палякі прыходзяць каб падтрымаць. Гарбату гарачую прыносяць, як звычайныя людзі, так і знакамітасьці. Гэта сапраўдная салідарнасьць, якой цяпер патрабуе Беларусь”. “А якая рэакцыя супрацоўнікаў амбасады, ці яна ўвогуле ёсьць? “Рэакцыя ёсьць не наўпрост да нас, а да афіцыйных польскіх прадстаўнікоў. Гэта сьведчыць аб тым, што яны не адчуваюць сябе бясьпечна. І гэта, бадай, самае лепшае, што мы можам тут зрабіць сваёй прысутнасьцю”. Напрыканцы нашай размовы ў намёт завітала маладая Варшавянка – Караліна, якая, адпрасіўшыся з працы, прынесла хлопцам ежу. “Мне неабыякавы лёс Беларусі. Хачу, каб гэтая краіна нарэшце стала сапраўды незалежнай і дэмакратычнай, таму падтрымліваю хлопцаў”, -- сказала Караліна. Актывісты Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі кажуць, што на пачатку плянавалі застацца ў намёце да 19 сакавіка, але, магчыма, працягнуць тэрмін свайго знаходжаньня каля амбасады, у залежнасьці ад падзеяў у Беларусі. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|