Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 1819
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мы зламалі страх у грамадзтве!
16:06, 18/03/2006

Штабы кандыдатаў у прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна падсумоўваюць страты – адабраную друкаваную прадукцыю і колькасьць арыштаваных актывістаў. Гаворка ідзе пра сотні тысяч паасобнікаў агітацыйных матэрыялаў і пра дзясяткі людзей, якія працавалі на карысьць кандыдатаў або проста прыйшлі на сустрэчу з кандыдатамі і былі пазбаўленыя волі напярэдадні галасаваньня. Тым ня менш кіраўнікі штабоў адзначаюць, што атмасфэра, якая запанавала ў грамадзтве, дае ім падставы для аптымізму.

Cябры ініцыятыўных груп адчулі падтрымку грамадзкасьці. Гаворыць прэсавы сакратар Аляксандра Мілінкевіча Павал Мажэйка:

“Лічым, што дасягнулі ў гэтай кампаніі самай важнай мэты – зламалі страх у грамадзтве. Ужо адчуваецца пах пераменаў. Гэты пах выклікае людзей на вуліцу. Сёньня людзі тэлефануюць, прыходзяць, кажуць: “Дайце якую-небудзь працу. Я хачу быць карысным, хачу ўзяць удзел у гэтых гістарычных падзеях”. Мы сёньня зьяўляемся сьведкамі жывой гісторыі, якая зьдзяйсьняецца на нашых вачах. Усё тое, што адбываецца ў гэтыя дні і будзе адбывацца 19-га, пасьля абавязкова ўвойдзе ў падручнікі найноўшай гісторыі Беларусі”, -- заявіў Мажэйка "Радыё Свабода".

Студэнтка Вераніка Шабанава тры дні таму была ў Польшчы. Яна кажа, што калі вярнулася і прыйшла на заняткі, то адразу заўважыла, як за кароткі час зьмяніўся настрой у студэнтаў і выкладчыкаў.

“Усе гэтыя арышты і гэтае датэрміновае галасаваньне толькі падштурхоўваюць наш народ да зьменаў. Яны падштурхоўваюць прыняць ўрэшце гэтае рашэньне і прыкласьці ўсе намаганьні, каб зьмяніць сытуацыю ў нашай краіне. Цяпер ужо ня будзе так, як раней. Улады самі не заўважылі, як апынуліся ў іншым грамадзтве, і ў гэтым грамадзтве ім ужо няма месца”.

Сёньня не працуюць суды, таму больш за дзясятак затрыманых учора актывістаў апазыцыі будуць знаходзіцца да суду ў спэцпрымальніках. Журналісты будуць высьветляць лёс сямёх дэпутатаў парлямэнту Грузіі, якіх затрымалі яшчэ 16 сакавіка і ўтрымлівалі на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорту “Менск”.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: