Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На плошчу едзе Аляксандр Мілінкевіч 13:24, 21/03/2006
Зараз чакаецца прыезд на плошчу кандыдата ў прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча, які быў на плошчы ўсю ноч, але зьехаў раніцай. Цяпер на плошчы знаходзяцца іншыя вядомыя палітыкі: намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні АГП Сяргей Альфэр, палітык Вячаслаў Сіўчык, паведамляе "Радыё Свабода".
На плошчы па-ранейшаму знаходзяцца прадстаўнікі Ўкраіны, Азэрбайджану. Толькі што выступіла прадстаўніца дэмакратычных колаў Азэрбайджану. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, сьцягі Эўразьвязу, палотнішчы з Божай маці (сымбалем Менску).
На плошчы было абвешчана, што каля сотні польскіх студэнтаў спрабавалі прыехаць у Беларусь, на Кастрычніцкі пляц, але ім было адмоўлена ў візах.