Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі амбасадар у Польшчы маша кулачкамі
21:45, 22/03/2006

Польскія журналісты і палітыкі абураныя словамі беларускага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі, які пасьля інтэрвію ў наўпроставым эфіры з журналістам тэлекампаніі TVN заявіў, што “даў бы яму ў морду”. Некаторыя палітыкі лічаць, што за гэта Латушка павінен быць выдалены з краіны. Аб гэтам з Варшавы паведамляе журналіст "Радые Свабода".

На мінулым тыдні Павал Латушка праз тэлемост браў ўдзел з будынку амбасады ў публіцыстычнай праграме “24 гадзіны” інфармацыйнага тэлеканалу “TVN24” – беларускі дыплямат даволі спакойна адказваў на пытаньні вядучага праграмы Багдана Рыманоўскага пра хаду выбараў, доступ апазыцыйных кандыдатаў да мэдыяў, арышты, ды іншыя... Але калі тэлемост скончыўся і апэратар выпадкова не адключыў камэру, спадар Латушка сказаў літаральна наступнае – нам удалося атрымаць запіс гэтага выказваньня, хаця ў эфір у часе інтэрвію яно не пайшло:

(Латушка: ) “Скажу так – я ніколі больш ня дам інтэрвію вашай станцыі – гэта кашмар... Вашыя журналісты гэта...ну... тое што зрабілі ўлетку, а цяпер ізноў пачынаюць з прэзыдэнтам... Гэта проста... Калі б не быў амбасадарам, дык прабачце і прашу перадаць гэта яму (вядучаму), даў бы ў морду”.

Павал Латушка меў на ўвазе вядучага праграмы – аднаго з найбольш вядомых польскіх тэлежурналістаў.

Паводле Мілаша Марчука – кіраўніка Цэнтру маніторынгу свабоды слова асацыяцыі польскіх журналістаў, такія заявы “ніжэй усялякага ўзроўню”.

(Марчук: ) “Гэта настолькі некультурныя і хамскія паводзіны, што я нават ня ведаю што сказаць, як пракамэнтаваць – я ў разгубленасьці. Такія заявы – ніжэй усялякага ўзроўню адкрытай дыскусіі. Гэта вельмі прыкрае здарэньне”.

Між тым некаторыя польскія палітыкі заклікаюць урад, перадусім МЗС зрабіць рашучыя крокі ў дачыненьні да беларускага амбасадара за падобныя заявы.

Гаворыць дэпутат Сэйму Робэрт Тышкевіч – старшыня дэпутацкай групы на карысьць салідэрнасьці зь Беларусьсю.

(Тышкевіч: ) “Я думаю, што гэта толькі малы прыклад таго, як лукашэнкаўская ўлада ставіцца да аольных мэдыяў і журналістаў. У такой сытуацыіі МЗС Польчш павінен рэагаваць рашуча – справа сурёзная. Нельга дапусьціць, каб амбасадар Беларусі запалохваў вядучага польскага журналіста, бо гэта заахвоціць да яшчэ больш радыкальных крокаў. Польскіх журналістаў ужо не пускаюць у Беларусь, цяпер яшчэ запалохваюць – гэта абсалютна недапушчальна”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: