Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



20.10 - На Кастрычніцкую плошчу прыяжджаюць людзі з розных гарадоў Беларусі
20:15, 23/03/2006

Цягам дня на Кастрычніцкую плошчу прыходзяць людзі, якія прыехалі з розных гарадоў Беларусі, каб падтрымаць удзельнікаў акцыі пратэсту. З імі размаўляюць карэспандэнты "Радыё Свабода".

(Спадар: ) “Мы прыехалі са Стоўпцаў, бо нам як грамадзянам не абыякавы лёс нашай краіны. Мы прыехалі нават ня дзеля падтрымкі Мілінкевіча, а на знак пратэсту супраць цяперашняга ладу ў краіне. Мы ня згодныя, фактычна, ні з чым: нас прымушаюць жыць па-законам, нас прымушаюць хлусіць”.

(Спадарыня: ) “Нічога не пачуеш па БТ, па радыё. Толькі адно: рэвалюцыя не ўдалася і ўсё”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы што пра гэта думаеце?”

(Спадарыня: ) “Яшчэ ўсё наперадзе. Відаць, у нашай краіне грамадзтва яшчэ не дасьпела. Я хачу быць тут, быць салідарнай з нашым народам. Тут сабраліся лепшыя людзі - прынамсі, ня горшыя, чым кажуць пра гэта”.

(Спадарыня: ) “Надта сорамна за Ярмошыну. Заканчэньне яе жыцьця, пэўна, будзе вельмі цяжкім, бо давядзецца адказваць за ўсе правіны і грахі”.

(Спадарыня: ) “Я ня буду гаварыць. У нас у вёсцы, у Слуцкім раёне, казалі, што тут бясплатна кормяць і 20 тысяч даюць”.

(Карэспандэнтка: ) “Што вядома ў Пінску пра падзеі ў сталіцы, як да гэтага ставяцца?”

(Спадар: ) “Розныя настроі ў людзей: ёсьць кансэрватыўныя, якія ўсё ўспрымаюць у штыкі. Але ёсьць маладыя й сьмелыя, рашучыя, якія гатовыя ісьці да канца”.

(Юнак: ) “Я прыяжджаю з Мар’інай Горкі штодня, каб пабыць з аднадумцамі. Асабліва добра тут ўвечары, калі зьбіраецца шмат людзей, калі адчуваеш, што ты не адзін. І ніякага адзінства грамадзтва, як аказваецца, няма”.

(Карэспандэнтка: ) “Чаму вы тут?”

(Спадарыня: ) “Бо лёс радзімы залежыць і ад нас. Сын на працы, прыйсьці ня змог. Набыў печыва, яблыкаў, кажа - схадзі. Я й сама б гэта зрабіла. Бо гэтая моладзь - яна разумнейшая за нас”.

(Спадар: ) “Я магу сказаць толькі вершам:
Нельга жыць бяз волі,
Бяз волі нельга жыць,
Воляю сваёю трэба даражыць,
Быдлам быць даволі,
Даволі быдлам быць”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці не паболела імпэту пасьля некалькіх дзён стаяньня?”

(Юначка: ) “Ніколі. Будзем стаяць непарушна, будзем стаяць непахісна, з намі вера й праўда, з намі Божая Маці”.

(Юнак: ) “У Бібліі напісана, што Божыя прынцыпы - вера, надзея, любоў. Сярод іх жыве надзея, а без надзеі цяжка жыць”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: