Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Невядомыя асобы зьбілі Віктара Карняенку (падрабязнасці)
18:36, 23/03/2006

Сьледчыя ўпраўленьня ўнутраных справаў Фрунзенскага раёну Менску распачалі крымінальную справу, паведамляе "Радые Свабода". Давераная асоба Аляксандра Мілінкевіча і намесьнік кіраўніка штабу кандыдата лічыць гэта акцыяй, скіраванай на запалохваньне актывістаў. Віктар Карняенка ў кабінэце сьледчага крымінальнага вышуку Фрунзенскага раёну распавёў “Свабодзе”, што яму патэлефанаваў Аляксандар Казулін і папрасіў сустрэцца. Калі Віктар Карняенка выйшаў зь ліфта, да яго падыйшоў нехта ззаду і ўдарыў палкай па галаве.

(Карняенка: ) “Не, нічога ня скралі. У мяне былі грошы ў кішэні, яны іх не цікавілі. Я выйшаў у восем раніцы, каб пераставіць у іншае месца машыну. Як мне падаецца, выйшлі з-за ліфта, там ёсьць такі закуток, разьвярнулі мяне за плячо… Адзінае, што я добра памятаю, гэта сіняя вязаная шапка і белая палка, хутчэй за ўсё, драўляная, якой я атрымаў па галаве. Страціў прытомнасьць… Ну, немагчыма ж запалохаць. Папросту, што называецца, пашкоджаны фактурны выгляд”.

У 9-м клінічным шпіталі Віктара Карняенку абсьледавалі й паставілі дыягназ — чэрапна-мазгавая траўма. Апазыцыянэр паскардзіўся, што вельмі баліць галава, але ад шпіталізацыі адмовіўся.

За апошнія двое сутак зьбіты дзясяткі апазыцыянэраў. 21 сакавіка байцы спэцназу міліцыі зьдзекаваліся з затрыманага ўкраінскага журналіста ў аўтобусе. 22 сакавіка невядомыя асобы ў цывільным зьбілі студэнтаў у мэтро, калі тыя раніцай, прастаяўшы ноч на Кастрычніцкай плошчы, ішлі на заняткі. Некаторыя зь іх атрымалі сур’ёзныя траўмы. Хлопцы паведамілі “Свабодзе”, што ня будуць зьвяртацца ў міліцыю. Яны ўпэўненыя, што ў выніку толькі займеюць праблемы на вучобе, бо стануць вядомыя іх прозьвішчы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: