Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя салідарнасці з беларускімі дэманстрантамі ў Брусэлі (Фото) 21:05, 26/03/2006
Акцыю салідарнасці з беларускімі дэманстрантамі ў Менску сёння зладзілі Беларуска-Еўрапейскае З`адзіночанне Бельгіі і Офіс за Дэмакратычную Беларусь
у Брусэлі. Прадстаўнікі гэтых арганізацый і проста сябры баларускай грамады ў Бельгіі выйшлі на плац Шуман, да будынкаў Рады Еўразвязу і Еўракамісіі,
трымаючы бел-чырона-белыя сцягі і банэры са словамі "Свабоду палітвязням", "Лукашэнка-апошні дыктатар Еўропы", "Жыве Беларусь", "Мы за свабоду!", "Расея, хопіць падтрымліваць Лукашэнка!".
Акцыяй цікавіліся людзі, што праходзілі ля плошчы і журналісты. Дзякуючы шырокаму асвятленню беларускай тэмы ў еўрапейскіх медыях у апошнія некалькі тыдняў, пешаходы пазнавалі бел-чырвона-белы сцяг як сымбаль дэмакратычных зменаў на Беларусі. Яны падыходзілі да пікетоўшчыкаў каб выказаць сваю падтрымку пальтвязням ў Менску і спадзяванні, што беларускія улады спыняць рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў.